BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусь прывезлі больш за сотню расейскіх палонных

У Беларусь вывезена 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых украінскай арміяй у палон у Курскай вобласці і абмененых на ўкраінскіх ваеннапалонных. Гэта вынікае з паведамлення Міністэрства абароны РФ. Расея і Украіна абмяняліся палоннымі ў фармаце «115 на 115»

Цытата: «У цяперашні час усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псыхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадастаўлена магчымасць звязацца са сваякамі. Усе вызваленыя вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расейскую Фэдэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расеі».

Паведамляецца таксама, што «пасярэдніцкія намаганні гуманітарнага характару» здзейснілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Раней таксама з’яўляліся звесткі, што для абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі. Афіцыйна гэтая інфармацыя звычайна не публікавалася. Нагадаем, украінская армія ўвайшла на тэрыторыю Курскай вобласці Расеі 6 жніўня. З таго дня ў рэгіёне працягваюцца баі.