Па дадзеных Украінскага маніторынгавага канала “Рында маніторынг» з 24 па 30 сакавіка зафіксавана як мінімум 4 уварванні БпЛА ў паветраную прастору Беларусі падчас масіраваных расейскіх нападаў на Украіну.

Так, 24 сакавіка адзін дрон заляцеў у Гомельскі раён. А 25 і 29 сакавіка тры дроны заляцелі на тэрыторыю Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
Інфармацыі пра выбухі або разбурэнні не паступала.






