У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што на заключным этапе камандна-штабных вучэнняў у праверцы баявой гатовасці Узброеных сіл выкарысталі штурмавую авіяцыю.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы ведамства, на гэтым этапе мэханізаваныя, танкавыя і артылерыйскія падраздзелы, укамплектаваныя вайсковаабавязанымі, адпрацавалі «тактычныя эпізоды з баявой стральбой і контратакамі ўмоўнага праціўніка».
Беларусь, пачынаючы з 2022 году, практычна ў бесперапынным рэжыме праводзіць вайсковыя вучэнні на сваёй тэрыторыі, у Расеі і ў іншых краінах АДКБ.






