BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што ў краіне фармуюцца воінскія эшалоны і перавоз імі войска можа мець даволі вялікі маштаб.

Так, 18 лютага на станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Ужо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.

Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.

«Для Узброеных сіл Беларусі гэта даволі значнае мерапрыемства паводле імаверных аб’ёмаў воінскіх перавозак”, – зазначаюць «чыгуначнікі».

3 лютага Міністэрства абароны Беларусі абвесціла пра пачатак праверкі боегатовасці арміі. У войска пачалі выклікаць ваеннаабавязаных, у тым ліку з запасу. Вайсковаабавязаныя павінны «выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў для падрыхтоўкі ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны».

Беларускае Радыё Рацыя

Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц інтэрнэту