«У Беларусі людзі жывуць як у ГУЛАГу». Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю для чэшскага «ČT24» распавяла пра механізмы ціску на рэжым і прааналізавала, як за апошні час змяніліся думкі ў беларусаў і беларусак.
Асобна Святлана Ціханоўская адказала на пытанні пра палітвязняў і падкрэсліла: яны нязломныя.
«Мы разумеем: ціск на рэжым – гэта не срэбная куля, якая вырашыць усе праблемы, але гэта эфектыўны механізм. Тым не менш, санкцыі не могуць быць эфектыўнымі, пакуль існуюць спосабы іх абысці. Таму ўсе шляхі павінны быць зачыненыя, каб рэжым не мог здабываць карысць з адносінаў з Еўропай».- распавяла беларуская дэмакратычная лідарка.
«У краіне мільёны беларусаў не падтрымліваюць рэжым. Але яны не могуць адкрыта гаварыць пра гэта. У краіне рэпрэсіі, і людзі жывуць як у ГУЛАГу, як у сталінскія часы. Мая задача – падтрымліваць іх», – адзначыла Святлана Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя