«У Беларусі ўсё яшчэ могуць адбыцца адна-дзве рэвалюцыі». Такімі прагнозамі падзяліўся прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан на закрытай сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі апазіцыі краіны. Пра гэта даведаўся расследавальніцкі праект Direkt36.

Там жа Орбан раскрыў галоўную прычыну свайго супрацьдзеяння ўступленню Украіны ў ЕЗ. Цытата: «Далучэнне Украіны (да ЕЗ) створыць новы цэнтр сілы, у якім будзе дамінаваць ЗША. Там будуць краіны Балтыі, Польшча і Румынія, дзе амерыканцы цяпер размяшчаюць больш за ўсё сваёй зброі для дапамогі Украіне. Гэты цэнтр сілы стане яшчэ шырэйшы за кошт Беларусі. Мы бачым, што там усё яшчэ могуць адбыцца адна ці дзве каляровыя рэвалюцыі».
Беларускае Радыё Рацыя






