Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі могуць прыняць закон пра “замежных агентаў”. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Цэнтрвыбаркаму Ігар Карпенка.

“Сёння многія краіны прымаюць заканадаўства аб так званых “замежных агентах”. Гэта таксама ў пэўнай ступені завязана ў тым ліку на электаральны працэс. Пагадзіцеся, як можна правесці справядлівыя выбары, калі арганізацыя, якая ўдзельнічае ў выбарах, фінансуецца з-за мяжы і выконвае пэўны заказ тых, хто плаціць гэтай арганізацыі? Гэта ж відавочна”, — заявіў чыноўнік.
У РФ статус “замежных агентаў” могуць прызнаваць як за юрыдычнымі, так і за фізічнымі асобамі, калі суд вырашыць, што яны атрымліваюць замежную падтрымку або “знаходзяцца пад замежным уплывам”.
Беларускае Радыё Рацыя






