Новае расследаванне BELPOL. У Беларусі дагэтуль няма аб’ектаў, у якіх магла б захоўвацца расейская тактычная ядзерная зброя. Таксама не заўважаныя расейскія вайскоўцы, якія адказвалі б за транспарціроўку і захоўванне такіх зарадаў. Да гэтых высноваў, вывучыўшы вялікую колькасць дакументаў, прыйшлі эксперты з аб’яднання BELPOL.
У беларускіх вайсковых часцях апошнім часам сапраўды разгарнуліся некалькі буйных будоўляў. Напрыклад, у месцах размяшчэння 465-й ракетнай брыгады з’явіліся ангары для расейскіх ракетных комплексаў “Іскандэр”. Але памяшканняў, у якіх маглі б захоўвацца ядзерныя зарады, няма. Не створаныя яны і на тэрыторыі 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў, дзе таксама ідзе актыўная будоўля. У BELPOL сцвярджаюць, што працы там былі запланаваныя задоўга да размоваў пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і звязаныя з нарошчваннем экспарту снарадаў у Расею.
Беларускае Радыё Рацыя






