
скрыншот відэа
У Беларусі няма комплексу “Арэшнік”, відэа Мінабароны пра яго размяшчэнне — пастановачнае. Пра гэта гаворыцца ў відэа аб’яднання BelPol, апублікаваным 11 студзеня на платформе “Ютуб” пад загалоўкам “Чаму “Арэшнік” — самая вялікая хлусня Лукашэнкі”.
Аўтары звяртаюць увагу на 35-секундны відэаролік, апублікаваны 30 снежня 2025 года Міністэрствам абароны. Ведамства сцвярджала, што на паказаных кадрах — “рытуал заступлення на баявое дзяжурства рухомага ракетнага комплексу “Арэшнік”, дастаўленага ў Беларусь. Паводле звестак BelPol, гэта відэа — пастановачнае. Аб’яднанне падкрэслівае, што такая інфармацыя атрыманая ім ад некалькіх незвязаных паміж сабой крыніц у Мінабароны.







