BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачалася агітацыйная кампанія так званых выбараў

Намёт для збору подпісаў на Чэмпіянаце калоння дроваў. Фота: mlyn.by

Ужо зараз відавочна — сюрпрызаў бліжэйшым часам у межах так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе. Не варта таксама чакаць вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў, — у гэтым перакананы сакратар Рады Моладзевага Блоку Даніла Лаўрэцкі:

Ну амаль нічога не змянілася ў успрыманні так званых выбараў. Мы сапраўды пабачылі, што былі зарэгістраваныя кандыдаты, усе кандыдаты, якія трапілі ў спіс, але два кандыдаты выбылі. Але гэта ўсё неістотна, таму што відавочна, што ніякага сапраўднага збору подпісаў не было. Відавочна, што ні Ганна Канапацкая, ні Алег Гайдукевіч нават з іх рэсурсамі не змаглі б сумленна сабраць гэтыя подпісы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Нібы выбары беларускага прэзідэнта павінны прайсці 26 студзеня бягучага года. А агітацыйная кампанія афіцыйна пачалася ўчора, 1 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя