У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра пачатак двухдзённых вучэнняў 120-й зенітнай брыгады, у якіх возьме ўдзел вялікая колькасць вайскоўцаў запасу.

«Вучэнні будуць праходзіць цягам двух сутак у пяці раёнах. Асаблівасць вучэнняў у тым, што ўпершыню ў Вайскова-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны маштабныя задачы выконваюць з прыцягненнем вялікай колькасці вайскоўцаў, прызваных з запасу», — працытавала прэсавая служба ведамства камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэя Лук’яновіча.
Падчас вучэнняў плануюць адпрацаваць «новыя спосабы» выкарыстання зенітна-ракетнага комплексу «Бук», а таксама пытанні «адбіцця паветранага нападу праціўніка і так далей.
Беларускае Радыё Рацыя