BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на “выбарах”

У Беларусі сёння (20 лютага) пачынаецца датэрміновае галасаванне, якое пройдзе да 24 лютага, а 25-га – так званы адзіны дзень галасавання.

Тым часам паведамляецца, што беларуская міліцыя перайшла на ўзмоцнены парадак нясення службы перад “выбарамі”. У такой атмасферы кантролю праходзіць працэс, падкрэслівае беларускі палітык Юры Губарэвіч. Ён раней сам неаднаразова ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях і можа параўнаць.

– Тады хаця б прысутнічала хоць нейкая магчымасць вырвацца з гэтай інфармацыйнай бурбалкі, якую стварала ўлада для прадстаўнікоў апазіцыі дзясяткі гадоў, выкарыстоўваючы інструменты выбарчай кампаніі, данесці альтэрнатыву да выбарцаў. Натуральна ў час падліку галасоў немагчыма было разлічваць на хоць нейкую дэмакратычнасць гэтай працэдуры, законнасць. Але, тым не менш пэўныя элементы кампаніі маглі быць выкарыстаныя. На сёння нават такіх магчымасцяў у людзей Беларусі не засталося.

Сёлета ў Беларусі “выбіраюць” адначасна дэпутатаў парламента ды прадстаўнікоў мясцовых саветаў розных роўняў. Пазней сфармуюць так званы Усебеларускі народны сход паводле новых правілаў. У наступным годзе – чакаюцца прэзідэнцкія выбары.

Беларускае Радыё Рацыя