BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

Намёт для збору подпісаў на Чэмпіянаце калоння дроваў. Фота: mlyn.by

Кожнай ініцыятыўнай групе трэба сабраць за месяц 100 тысяч подпісаў. У першы ж дзень адзначыўся першы сакратар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў, які ідзе на выбары ад сваёй партыі. Сыранкоў, як паведамляецца ў партыйных сацсетках, схадзіў на мітынг з нагоды 7 лістапада, а потым паставіў подпіс за вылучэнне… Аляксандра Лукашэнкі. “Перш за ўсё на пікет да першага”, — падкрэсліваюць у паведамленні КПБ. Падпісны пікет Лукашэнкі камуністы знайшлі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў цэнтры Менска. Акрамя Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць яшчэ шэсць прэтэндэнтаў. Усе яны абяцаюць падтрымку Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя