У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паведамілі, што з 12-й гадзіны 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне на “выбарах прэзідэнта”.

Праваабаронцы лічаць датэрміновае галасаванне адным з механізмаў фальсіфікацыі вынікаў “выбараў”. Звычайна ў ім удзельнічаюць да 40% выбаршчыкаў, большасць з якіх прыходзяць на выбарчыя ўчасткі паводле загадаў або пад непасрэдным прымусам.
“Выбары” ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Беларускае Радыё Рацыя