BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі памілавалі 22 чалавек. Сярод іх 20 палітвязняў

Сёння, 30 снежня, стала вядома пра памілаванне 22 чалавек. З іх 20 чалавек былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Здымак ілюстрацыйны

Хто астатнія двое, незразумела. Гэта могуць быць як звычайныя крымінальнікі, так і палітвязні, фармальна асуджаныя па непалітычных артыкулах.

Гаворкі пра іх дэпартацыю няма. Сярод памілаваных — 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя