Сёння Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план мерапрыемстваў па ахове дзяржаўных межаў. Пра гэта паведамляецца на яго сайце.

У 2025 годзе ключавымі задачамі стануць “нарошчванне сістэмы сіл і сродкаў органаў памежнай службы, іх аснашчэнне сучасным узбраеннем і тэхнікай”.
У прыватнасці, на польскім участку пачата фармаванне высокатэхналагічнага падраздзялення на базе памежнай заставы імя лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. Паведамляецца, што фармаванне такога падраздзялення дасць магчымасць значна падвысіць надзейнасць аховы і перайсці ад патрулявання ўчастка да рэагавання на развіццё абстаноўкі ў рэжыме рэальнага часу, а таксама аптымізаваць штатную структуру.
У авіяцыйных падраздзяленнях уведзены пасады аператараў беспілотных лятацельных апаратаў.