Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасці спецыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі на 79-й сесіі Генасамблеі ААН, на 35-ым пленарным пасяджэнні трэцяга камітэта, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Яна адзначыла што з часу яе прызначэння спецдакладчыцай па Беларусі ў 2018 годзе становішча з правамі чалавека ў краіне ўвесь час пагаршаецца, а пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларусы сутыкнуліся з рэпрэсіямі «ў беспрэцэдэнтным маштабе інтэнсіўнасці». Спецдакладчыца адзначыла, што гэтыя масавыя парушэнні правоў чалавека выклікалі абурэнне ў міжнароднай супольнасці, і Рада правоў чалавека зацвердзіла дадатковы мандат для прыцягнення вінаватых да адказнасці. Анаіс Марэн адзначыла, што яе апошні даклад з’яўляецца «вялікім аглядам таго, як Беларусь, ігнаруючы рэкамендацыі шэрагу арганізацый, толькі павялічыла сваю самаізаляцыю». «У Беларусі склалася рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека. — падкрэсліла спецдакладчыца.






