У Беларусі створана новае вайсковае падраздзяленне, укамплектаванае кантрактнікамі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

«Шукаючы добрых спецыялістаў, мы вырашылі стварыць яшчэ адно падраздзяленне. З тых разумных, талковых, моцных людзей, але ўжо дарослых, на кантрактнай аснове, якія прайшлі калісьці службу ў арміі ці ў нейкіх падраздзяленнях», — сказаў Лукашэнка падчас наведвання палігона Абуз-Лясноўскі ў Берасцейскай вобласці, яго словы прыводзіць агенцтва БелТА.
Што гэта за падраздзяленне, якія яго задачы, не паведамляецца.
Лукашэнка раней заявіў, што рэспубліка па сваіх эканамічных магчымасцях не можа ўтрымліваць войска, “якое патрэбнае для вайны, таму трэба прыстасоўвацца”.






