Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў у дачыненні да кіраўніка фонду “Вільна Білорусь” Аляксея Францкевіча крымінальную справу па частцы 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве).
Падрабязнасці распавёў кіраўнік Фонду “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
–Гэту справу распачаў цэнтральны апарат. Там шмат эпізодаў. Яна тычыцца як асабістых імёнаў, так і дзейнасці. Не адзін я фігурант, шмат фігурантаў яны аб’ядналі ў адну справу. Пабачым бліжэйшым часам, як усё гэта будзе адбывацца. З тэрыторыі Украіны 100% яны нікога не аддадуць па запыце Беларусі.
Вядома, што ў родных і блізкіх Аляксея Францкевіча праведзены ператрусы і вопіс маёмасці. Па словах Аляксея Францкевіча, дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» дзейнасць працягвае і плануе правесці галоўнае нацыянальнае свята Беларусі Дзень Волі 25-га сакавіка сёлета ў Бучы, ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БФ «Вільна Білорусь»