BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

У Беларусі завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў, за якіх грамадзянам прапануюць прагаласаваць 25-га лютага. Як і прагназавалася ўсе вылучэнцы, як то заведама “прахадныя”, так і іх спарынг-партнёры прадстаўнікі ўлады ці праўладных колаў. Такога ў краіне не было з савецкіх часоў.

Па словах актывіста, у людзей малая цікавасць да кампаніі, бо ў цэлым няма даверу да так званых дэпутатаў:

– Загадзі ідзе падман, каб людзі павяліся. Калі зараз узяць усе тыя абяцанні, якія выдавалі дэпутаты, то я не ведаю. Калі адзін працэнт выканаюць, то добра. Сувязі, як я разумею, дэпутатаў з насельніцтвам няма, таму ніхто не ведае, хто дэпутат па якой акрузе.

У Палату прадстаўнікоў будуць прызначаныя 110 чалавек, а ў мясцовыя Саветы дэпутатаў звыш 12 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя