BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі знаходзіцца менш за тысячу вагнераўцаў

Цяпер у Беларусі знаходзіцца менш за 1000 расейскіх наймітаў з ПВК “Вагнер”, іх выкарыстоўваюць у якасці інструктараў, піша Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

“Вагнер” амаль дакладна дапамагае навучаць беларускіх вайскоўцаў і сілавікоў”, — адзначаецца ў свежым аглядзе міністэрства.

Брытанскія вайсковыя эксперты лічаць малаверагодным, што Аляксандр Лукашэнка захоча павялічыць колькасць баевікоў на тэрыторыі краіны і зрабіць іх часткай сваіх сілавых структур альбо адправіць ахоўваць мяжу. “Прысутнасць “вагнераўцаў”, якая працягваецца ў Беларусі, напэўна, гуляе на руку Расеі ў вядзенні баявых дзеянняў, паколькі гэта прымушае Украіну падтрымліваць абарончыя пазіцыі і пакідаць асабовы склад на мяжы з Беларуссю”, — дадаюць эксперты.

Найміты ПВК “Вагнер” прыбылі ў Беларусь у сярэдзіне лета, пасля так званага бунту іх кіраўніка Яўгена Прыгожына, які 23 чэрвеня разам са сваімі баевікамі пайшоў “маршам справядлівасці” на Маскву. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка нібыта пераканаў Прыгожына спыніць паход і запрасіў яго і ПВК “Вагнер” у Беларусь.

Па інфармацыі экспертаў, у сярэдзіне лета ў Беларусі магло знаходзіцца 8000 вагнераўцаў. Пасля смерці Прыгожына большасць з іх пакінула Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя