BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі зноў абвясцілі пра праверку баявой гатовасці арміі

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра пачатак ва Узброеных сілах праверкі баявой гатовасці злучэнняў і вайсковых частак.

«Праверка мае комплексны характар. Асабовы склад рушыць у вызначаныя раёны, правядзе шэраг вучэнняў і трэнаванняў, у тым ліку з баявой стральбой», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. У часе праверкі запланавалі перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, а таксама часовае абмежаванне руху цывільнага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварванне ва Украіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварвання расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў. Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі адносна Беларусі. Увесь час ад моманту расейскага ўварвання ва Украіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні.

Беларускае Радыё Рацыя