Расейскія вайскоўцы на пачатку поўнамаштабнай вайны стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лагер. Яго дакладнае месцазнаходжанне ў Беларусі удалося знайсці падчас расследавання, праведзенага журналістамі Беларускага расследніцкага цэнтру сумесна з беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданнем «Схемы». Лагер размяшчаўся на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства «Прыпяцкі альянс».
Фота: Белсат
Праз яго праходзілі як украінскія вайскоўцы, так і цывільныя асобы, якіх падазравалі ў працы на ўкраінскія спецслужбы. Некаторыя праваабаронцы назвалі гэты лагер адным з самых жорсткіх у стаўленні да палонных.