У Беластоку на Рынку Касцюшкі прайшла прэс-канферэнцыя кандыдатаў у Еўрапарламент ад «Грамадзянскай кааліцыі» па Падляшскай і Вармінска-Мазурскай выбарчай акрузе.
Сярод іншых перад выбарцамі бралі слова – Яцэк Протас №1 у выбарчым спісе, Томаш Франкоўскі №2, Марэк Тышкевіч №7 і 10-ы нумар у спісе – Анна Аўгустын:
-Гэтыя выбары ў Еўрапарламент з’яўляюцца мабыць найважнейшымі з таго моманту, як 20 гадоў таму мы ўвайшлі ў склад Еўразвязу. Бо мы ведаем, што зараз вырашаецца лёс Аб’яднанай Еўропы, зараз вырашаецца лёс Польшчы перад тварам новых выклікаў, якія стаяць перад намі.
Галасаванне па выбарах у Еўрапарламент пройдзе па ўсім Еўразвязе на працягу чатырох дзён з 6 па 9 чэрвеня. У Польшчы гэта будзе адзін дзень – 9 чэрвеня.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя