BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла сустрэча з прадстаўнікамі руху „Вольная Беларусь“

Больш за тры гадзіны Зянон Пазьняк і Павел Усаў адразу прадстаўлялі сваё бачанне цяпершчыны і будучыні Беларусі і адказвалі на пытанні гасцей, якіх прыйшла поўная зала ў абноўленым беларускім хабе «Новая зямля».

— Асабліва небяспечная дыктатура, якая падтрымліваецца знешнімі сіламі. Калі б гэта ў нас была свая дыктатура, вось такі Лукашэнка ўскочыў, ён бы доўга не пратрымаўся. І ў 96-м годзе ўжо, калі імпічмент быў, яго б не было. За ім стаіць Расея і ўся гэтая расейская прапаганда, уся гэтая фінансавая падтрымка, усё стаіць за гэтым. І вось таму нічога з ім не можам зрабіць. А ён проста куражыць. Так вось, зыходзім з таго. Калі дыктатура антынародная, рэпрэсіўная, яна існуе доўга. Але рана ці позна яна развальваецца. І заўважце, як яна развальваецца: як правіла, нечакана і раптам.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Рух «Вольная Беларусь» — міжнароднае грамадскае аб’яднанне беларусаў з розных дыяспар Амерыкі і Еўропы. Заснаваны ў ліпені 2020 года. Займаецца грамадскай і асветніцкай дзейнасцю, а пасля 2022 года і падтрымкай беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне.

Удзельнікі спаткання абмеркавалі бязвыбары, вайну ва Украiне, тэму палітвязняў, санкцый, а таксама, што магчыма рабiць цяпер людзям у Беларусi ў той сiтуацыi, якая склалася.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя