У Беластоку ў беларускім хабе «Новая зямля» прайшла прэзентацыя новай кнігі амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай. Журналістка супраць дыктатара». У ёй аўтар на прыкладзе лёсу беларускай журналісткі раскрывае Беларусь з яе сучаснымі праблемамі для сусветнага чытача.

Гавораць – галоўная гераіня кнігі і ўдзельнікі прэзентацыі ў Беластоку:
-Мы былі на адной канферэнцыі, і ён пачуў, як я распавядала расейцам, таму што гэта быў Форум свабоднай Расеі ў Вільні, сапраўдную гісторыю Беларусі. Юрый быў вельмі здзіўлены, ён нічога гэтага не ведаў. Ён падышоў і сказаў: слухай, трэба пісаць кнігу.
-Сустрэча прайшла вельмі файна. Усе пачулі меркаванні і Наталлі Радзінай, і Змітра Бандарэнкі. Гэтае меркаванне вельмі супадае з маім меркаваннем.
-Я на сваё пытанне, на першае, не атрымаў адказу, на жаль. Ну, гэты спосаб камунікацыі мне знаёмы, таму што я добра ведаю, як працуе рэдакцыя “Хартыі” яшчэ з даўніх часоў. З іншага боку, людзі маюць права паводзіць сябе падчас вольных мерапрыемстваў як яны лічаць патрэбным.
У прэзентацыі кнігі Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай. Журналістка супраць дыктатара», акрамя ўласна галоўнай гераіні кнігі, прынялі ўдзел – палітычны і грамадскі актывіст, прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, а таксама беларуская спартоўка, прызёрка Алімпіядаў і чэмпіёнка свету у плаванні Аляксандра Герасіменя.
Цалкам матэрыял:














Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






