BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Развіваць Падляшша, каб у Расеі нават у думках не было нападаць на Польшчу”

У Беластоку адкрыўся Форум Супольнасці і Пагранічнага Развіцця Еўрапейскага Саюза — супольная ініцыятыва ўрада Падляшскага ваяводства і гарадскіх уладаў.

Падчас Форума супольнасці і памежнага развіцця на Падляшшы
Падчас Форума супольнасці і памежнага развіцця на Падляшшы

Мэта сустрэчы — выпрацаваць агульныя адказы на выклікі, з якімі сутыкаюцца ўсходнія рэгіёны ЕЗ, і прааналізаваць наступствы вайны ва Украіне ды гібрыдных пагроз уздоўж усходняй мяжы Саюза. Кажа гаспадар форуму, Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

Камісар Бюджэту і Адміністрацыі Еўрапейскай Камісіі Пётр Серафін у сваім выступе заявіў, што Падляшскае ваяводства атрымала дадатковае фінансаванне з боку ЕЗ, накіраванае на развіццё інфраструктуры, бяспекі і інавацый у памежных рэгіёнах:

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск не змог асабіста прысутнічаць на адкрыцці форуму, аднак удзельнікам быў прадстаўлены відэазварот Еўрапейскага камісара па спайнасці і рэформах Рафаэле Фіта (Raffaele Fitto). Еўракамісар павіншаваў арганізатараў і падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва памежных рэгіёнаў для адзінства Еўропы, а таксама асаблівую ролю Падляшша перад выклікамі, што ідуць з Усходу.

***

Адкрыў Форум Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым.

Форум праходзіць на вышэйшым роўні ў будынку Падляшскай Оперы і Філармоніі. Камісар Бюджэту Адміністрацыі Еўракамісіі Пётр Серафін – адзін з удзельнікаў пленарнага паседжання ўжо паспеў даць каментар, у якім запэўніў, што бліжэйшыя 2-3 гады асноўная частка інвестыцый будзе ісці на абарону тэрыторыі ад мажлівай агрэсіі з боку РФ. Асабліва гэта тычыцца тэрыторыі, якая мяжуе з Беларуссю.

Маршалак кажа, што Еўропа павінна зразумець важнасць інвестыцый у Падляшша, каб падтрымаць жыццё рэгіёна, бізнес, навуку, культуру. Пра гэта будзе ісці ў выніковай Дэкларацыі, якую плануецца падпісаць а 19-й 28-га кастрычніка. Асобная падзяка выказваецца еўракамісару Пятру Серафіну.

Слова бярэ Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які вітае гасцей і падкрэслівае стратэгічную ролю Падляшша як брамы еўрапейскай бяспекі.

Гаворка ідзе і пра закрытыю мяжу з Беларуссю – лінію фронту бяспекі і падкрэсліваецца важнасць супрацы з краінамі Балтыі, таксама вітае амбасадара Латвіі ў Польшчы Раймонда Джонсана.

На форум не змог прыехаць прэм’ер міністр Дональд Туск, затое прагучаў відэазварот еўракамісара супольнасці і рэформ Рафаэля Фітто.

Размова ідзе пра пагрозу, якая нарастае, і пачуцця бяспекі з боку Беларусі і Расеі няма. Размова будзе пра тое, як узмацняць мяжу, але і шукаць прычыны тармажэння развіцця памежных рэгіёнаў. Падае гандаль, турызм амаль у мёртвай зоне.

Прапанавана на ўзроўні ЕЗ узмацненне інвестыцый у абарону і касмічныя даследаванні, абарону мяжы і міграцыйныя справы. Для рэгіёна важна інвеставанне ў эканоміку, інфраструктуру, транспарт, энэргетыку. Іншыя накірункі фінансавання павінны нарадзіцца ў дыскусіях шляхам дня працы Форуму ў Беластоку.

Выступае еўракамісару Пётр Серафін, які вітаў падляшскую супольнасць, як адну з самых рэпрэзентатыўных у польскай палітыцы.

Пётр Серафін

Беларускае Радыё Рацыя