BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку сустрэча спікераў парламентаў 5 краінаў

У панядзелак 10 чэрвеня у Беласток прыбудуць спікеры парламентаў Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Украіны. Падчас двухдзённай сустрэчы гаворка пойдзе пра бяспеку ў Еўропе.

10-11 чэрвеня адбудуцца сустрэчы Старшыні Сейма Рэспублікі Польшча Шымана Галоўні, Старшыні парламенту Эстонскай Рэспублікі Лаўры Гусара, Старшыні Сейма Латвійскай Рэспублікі Дайгі Міерыні, Старшыні Сейма Літоўскай Рэспублікі Вікторыі Чмілітэ-Нільсэн і старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Руслана Стэфанчука.

Другі дзень візіту будзе прысвечаны размовам пра ролю Польшчы, краін Балтыі і Украіны ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе, а таксама тэме сацыяльнага вымярэння як апірышчы рэгіянальнай бяспекі. Частка дыскусіі будзе датычыць партнёрства паміж мясцовымі ўладамі і грамадствамі, у ёй возьме ўдзел Прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.

У звязку з гэтымі падзеямі Парк Браніцкіх будзе зачынены для наведвання з 12.00 у панядзелак да 15:00 аўторку.

***

У панядзелак, 10 чэрвеня, у Беласток прыбудуць спікеры парламентаў Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Украіны. Падчас двухдзённай сустрэчы гаворка пойдзе пра бяспеку ў Еўропе, а таксама аб сацыяльным вымярэнні як апірышчы рэгіянальнай бяспекі.

Fot. Marcin Onufryjuk / Agencja Wyborcza.pl

Частка дыскусіі будзе датычыць партнёрства паміж мясцовымі ўладамі і грамадствам, у ёй возьме ўдзел прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

Згодна з праграмай, падчас свайго візіту старшыня польскага Сейму Шымон Галоўня сустрэнецца ў садзе Браніцкіх з вучнямі чатырох беластоцкіх гімназій. У сувязі з гэтымі падзеямі сад будзе зачынены для наведвання з поўдня панядзелка да 15:00 аўторка.

Беларускае Радыё Рацыя