BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У БДМУ да “выбараў” забаранілі адпачынкі і пераздачы

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце забаранілі водпускі і пераздачы да так званых выбараў. Пра гэта паведаміла ініцыятыва медыкаў “Белыя Халаты” са спасылкай на свае крыніцы.

У ініцыятыве таксама нагадалі, што летась рэктар універсітэта змяніў правілы ўнутранага працоўнага распарадку. Цяпер супрацоўнікі ўніверсітэта не могуць удзельнічаць у канферэнцыях, з’ездах, навучальных курсах і іншых мерапрыемствах, не прадугледжаных планам, зацверджаным Міністэрствам аховы здароўя. Рабіць гэта можна толькі пасля асобнага дазволу. Тое ж самае тычыцца і чытання лекцый у онлайн і офлайн рэжыме.

Праўдападобна, усе гэтыя захады кіраўніцтва ўніверсітэта ў Менску зрабіла дзеля таго, каб абмежаваць магчымасць пратэстаў супрацоўнікаў і студэнтаў супраць дыктатуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com