
У выніку другога туру мясцовых выбараў у Бельску Падляшскім стала вядома, што горад на чарговыя 5 гадоў будзе мець новага бургамістра. Ім абраны Пётр Вавульскі, які набраў больш 55% галасоў. Ранейшы кіраўнік Яраслаў Бароўскі саступіў яму з вынікам крыху менш чым 45 адсоткаў галасоў.