BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белым доме адказалі на словы Пуціна аб знешнім кіраванні для Украіны

У Белым доме лічаць, што сістэма дзяржаўнага кіравання ва Украіне вызначаецца Канстытуцыяй і народам краіны. Такі адказ агенцтва Reuters атрымала ад неназванага прадстаўніка Савета нацыянальнай бяспекі на просьбу пракаментаваць прапанову Уладзіміра Пуціна ўвесці знешняе часовае ўпраўленне ва Украіне пад эгідай ААН.

Прэзідэнт РФ у чарговы раз выказаў суменвы ў легітымнасці ўкраінскіх уладаў. Ён прапанаваў увесці знешняе кіраванне, каб правесці выбары і мець магчымасць затым падпісаць дамову з новымі ўкраінскімі ўладамі. У Кіеве дастаткова рэзка адрэагавалі на гэтую прапанову, параіўшы Пуціну прымаць лекі для паляпшэння мазгавой дзейнасці, калі ён не разумее, з кім трэба весці размову ў Кіеве.