Дапамога, якую ЗША аказваюць па ўсім свеце, верагодна, чакае не проста замарозка — механізм яе вылучэння можа быць сур’ёзна рэфармаваны. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое размяркоўвае гэтую падтрымку, можа страціць сваю незалежнасць і апынуцца пад кантролем Дзярждэпартамента, паведамілі Reuters і Politico са спасылкай на крыніцы. Гэта будзе азначаць больш сур’ёзныя праблемы для некамерцыйных арганізацый, якія атрымлівалі фінансаванне агенцтва напрамую або праз іншыя фонды. Хоць прадстаўнік USAID адмаўляў у гутарцы з Politico інфармацыю аб патэнцыйным уключэнні ў склад Дзярждэпартамента, назваўшы паведамленні пра гэта спекуляцыямі.

Фота: “Наша Ніва”
Пасля ўступлення на пасаду Трамп прыпыніў амаль усю міжнародную дапамогу ЗША на 90 дзён з мэтай правесці яе аўдыт на адпаведнасць знешняй палітыцы новай адміністрацыі.






