BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасцейскай вобласці праходзіць праверка баявой гатовасці войскаў

Пад Лунінцам у Берасцейскай вобласці вайскоўцы ў процівагазах праводзяць дэзінфекцыю і дэзактывацыю. Гэта праверка баявой гатовасці вайскоўцаў 56-га зенітнага ракетнага палка, які дыслакуецца ў Лунінецкім раёне.

Ракетчыкі праводзяць палявыя зборы ў рамках праверкі Узброеных Сіл Беларусі, піша «Медыя-Палессе”.

У мінулым месяцы адпрацоўваліся дзеянні дыверсійна-разведвальнай групы пры пераходзе замініраванага ўчастка мясцовасці, устаноўцы процітанкавых мін.

На гэты раз вайскоўцы зрабілі справаздачу пра тое, што на палявым выхадзе прайшлі практычныя заняткі па парадку і паслядоўнасці дзеянняў па пераадоленні заражанага ўчастка мясцовасці, дэзінфекцыі асабістага складу і дэзактывацыі тэхнікі.

Фота: 56 зенітны ракетны полк