BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берліне падрыхтавалі  дакументы па бяспецы Украіны

Амерыканска-еўрапейскі мірны план, накіраваны на стрымліванне будучых расейскіх нападаў на Украіну,  

Здымак ілюстрацыйны

Дыскусія вакол чарговага перамоўнага этапу доўжыцца ўжо месяц, пакуль без канкрэтных вынікаў. Сваімі думкамі падзяліўся беларус Багдан Ціхаміраў, які жыве ва Украіне:

–  Калі казаць пра меркаванне звычайных людзей, то ёсць людзі, якія кажуць, што пара падпісваць, колькі можна. Ёсць тыя, хто кажа, што гэта не пагадненне, гэта капітуляцыя. Па адчуваннях колькасць тых людзей якія згодныя хоць на нешта, толькі б вайна скончылася, расце. То бок стомленасць ад вайны вельмі моцная.

14 і 15 снежня ў Берліне працягваліся перамовы паміж украінскай дэлегацыяй на чале з прэзідэнтам Украіны і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і зяцем прэзідэнта ЗША Джарэдам Кушнерам. 15 снежня, пасля перамоваў з амерыканскім і ўкраінскім бакамі ў Берліне, еўрапейскія краіны прапанавалі свой план з шасці пунктаў па гарантыях бяспекі Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя