У Бруселі Еўразвяз і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў праводзяць сустрэчу. Пасяджэнне групы адкрыла беларуская лідарка Святлана Ціханоўская, выступілі прадстаўнікі Еўракамісіі і Службы вонкавай палітыкі.

Асноўныя тэмы ўключаюць палітычную сітуацыю ў Беларусі, правы чалавека і прыцягненне вінаватых да адказнасці, у прыватнасці за саўдзел у расейскай вайне супраць Украіны. Таксама абмяркоўваюць падрыхтоўку да прэзідэнцкай кампаніі 2025 года. Ад беларускага боку ўдзел бяруць Святлана Ціханоўская, Валерый Кавалеўскі, Павал Латушка, Аліна Коўшык, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады і праваабарончых арганізацый.






