BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бруселі праходзіць саміт ЕЗ, прысвечаны бяспецы Еўропы і Украіны

Лідары краін Еўрапейскага Звязу сабраліся 6 сакавіка на спецыяльны саміт, каб абмеркаваць працяг падтрымкі Украіны і еўрапейскай абароны.

Фота: slovoidilo.ua

Прэмʼе-міністр Польшчы Дональд Туск сказаў, што прапануе абмеркаваць на саміце павелічэнне прысутнасці еўрапейскіх, натаўскіх войскаў на мяжы з Расеяй і Беларуссю.

Старшыня Еўрапейскай Рады Антонію Кошта падкрэсліў, што бяспека Еўропы неаддзельная ад бяспекі Украіны, а прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што Еўропа павінна абараняць сябе і імкнуцца да трывалага міру.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Брусель для ўдзелу ў спецыяльным саміце еўрапейскіх лідараў.

«Мы ўдзячныя, што мы не адны, мы гэта адчуваем. Сігналы павелічэння ваенных выдаткаў і павелічэння вытворчасці вельмі вітаюцца», — сказаў Зяленскі ў каментары журналістам.

 На саміце Еўрапейская рада збіраецца пацвердзіць сваю пастаянную і цвёрдую падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах, адзначаецца ў заяве саміту Еўразвязу.

У праекце заявы сказана, што лідары ЕЗ перакананыя: спыненне агню можна разглядаць «толькі як частку працэсу, які вядзе да ўсёабдымнага мірнага пагаднення, а любая такая дамова павінна суправаджацца надзейнымі гарантыямі бяспекі для Украіны”. У дакуменце таксама адзначаецца, што не можа быць ніякіх перамоваў аб Украіне без Украіны і Еўропы.