BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бруселі прэзентуюць «Пазітыўную альтэрнатыву для новай Беларусі»

8 снежня ў Еўрапейскім парламенте ў Бруселі адбудзецца канферэнцыя «Стварэнне фундамента для дэмакратычных перамен», прысвечаная беларускім дэмакратычным рэформам. Падчас мерапрыемства прадставяць праект «Пазітыўная альтэрнатыва для новай Беларусі».

Як паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, праект прапануе бачанне дэмакратычнай Беларусі і дае канкрэтныя адказы на пытанні аб будучай палітычнай сістэме, выбарах, адукацыі і ахове здароўя. Ён падкрэсліў, што дакладна сфармуляваныя рэформы — гэта сігнал і для чыноўнікаў, якія не павінны баяцца перамен.

Канферэнцыю арганізуюць Еўрапарламент і International IDEA пры падтрымцы Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У ёй возьмуць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі ЕЗ, у тым ліку Святлана Ціханоўская і кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Кая Калас.

Праграма ўключае пяць панэляў, прысвечаных правам чалавека, пераходнай юстыцыі, рэформам пракуратуры, барацьбе з карупцыяй і ролі кантрольных органаў у дэмакратычнай дзяржаве.