У сталіцы Бельгіі Брусэлі праходзіць пасяджэнне Кансультацыйнай групы Еўразвязу па Беларусі – пляцоўкі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Гэта ўжо 5-я сустрэча Кансультацыйнай групы ў Брусэлі.

У склад беларускай дэлегацыі на пятую сустрэчу групы ўвайшлі дэмакратычная лідарка і кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, яе намесьнік Павал Латушка, галоўны дарадца Франак Вячорка, прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, спікер Каардынацыйнай рады (КР) Арцём Брухан, кіраўніца міжнароднай камісіі КР Аляксандра Мамаева, а таксама прадстаўнікі праваабарончых і іншых арганізацый.
Офіс Святланы Ціханоўскай паведамляе, што сёлета сустрэчы сканцэнтраваныя на: палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіянальнай бяспецы; візавай мабільнасці беларусаў у ЕЗ; стане незалежных СМІ і супрацьдзеянні прапагандзе; падтрымцы дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.






