BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У буферную зону паблізу Сірыі ЦАХАЛ уводзіць войскі

У буферную зону паблізу Сірыі ЦАХАЛ уводзіць войскі, туды накіроўваюцца ізраільскія танкі.

Фота: Israel Defense Forces/XinHua/Global Look Press

Але пакуль цяжка прагназаваць, якім чынам уся гэтая гісторыя зменіць расклад сілаў на Бліжнім Усходзе, – сваімі думкамі падзяліўся грамадзянін Беларусі і Ізраіля Барыс Сухадрэў:

– З аднаго боку – іранскі ўплыў і ўплыў Хезбалы, праіранскага проксі, змяншаецца, таму што туды заходзяць суніцкія проксі, насамрэч суніцкія тэрарыстычная арганізацыі, таму памяншаецца уплыў Ірана на рэгіён Блізкага Усходу. Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, Хаму, Хомс, Дамаск.

Пакуль што вось ужо другі тыдзень цягнецца перамір’е з Хезбалой на ліванска-ізраільскай мяжы. Пасля ліквідацыі лідараў ХАМАС сітуацыя ў Сектары Газа таксама ўжо не такая вострая.

Рэжым Асада рухнуў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя ды іншыя краіны забяспечылі іх сучаснымі ўзбраеннямі.

Слухайце цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя