BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бундэстагу праходзіць выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

У Бундэстагу ладзіцца выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу і палітвязню Алесю Бяляцкаму.

“Яе можна ўбачыць у Германіі яшчэ цягам месяцу”, – распавёў суарганізатар падзеі Павел Марыніч.

-Мы вырашылі гэта зрабіць, каб увесь свет, у тым ліку Нямеччына, бачылі тое, што адбываецца ў нашай краіне, бачылі сітуацыю з палітвязнямі. Алесь з’яўляецца галоўным палітвязнем, будзем так казаць. Таму што ён лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. І вельмі важна паказаць, што ў Беларусі рэпрэсіі не спыніліся.

Падчас адкрыцця выставы быў паказаны фільм Malanka Media, прысвечаны палітвязням і Алесю Бяляцкаму непасрэдна.

Цалкам гутарка:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя