26 студзеня 2025 года ў польскім Быдгашчы адбывалася акцыя супраць «выбарчага фарса», што ў гэты дзень адбываўся ў Беларусі.

Пра акцыю распавядае грамадскі актывіст Вітольд Яроцкі:
— Была зроблена невялікая акцыя ў Быдгашчы. У гэтым разе мы падрыхтавалі банэр з пасланнем да Лукашэнкі. Таксама зрабілі невялікую сцэнка, якая паказвае, якім чынам адбываюцца выбары ў Беларусі. Чаму простыя грамадзяне, запалоханыя і пад прымусам, ідуць на выбары.
На думку Вітольда Яроцкага гэтай сцэнкаю актывісты паказалі, што выбыры для простага беларуса адбываюцца пад вялікім ціскам:
— Гэта проста: у нас лекар, настаўніца, працаўнік фабрыкі і студэнт галасавалі ў кайданках пад аўтаматамі.
РР: Некаторыя гарады ў Польшчы памагаюць беларускім валанцёрам ці дабраахвотнікам, што ва Украіне. Ці памагаеце вы?
— Так, памагаем. Сабралі вялікую пасылку, дзе былі акопныя свечы, што мы рабілі ў снежні. Супрацавалі з прадпрыемствам, што выбраляе розныя сродкі, антысептыкі, пластыры.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Па словах актывіста пасылка ўжо ва Украіне і ў бліжэйшыя дні яна патрапіць да беларускіх дабраахвотнікаў.




Беларускае Радыё Рацыя






