BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У BYPOL заявілі пра закрыццё плана “Перамога”

План “Перамога” аб’яўляецца закрытым да асаблівага распараджэння ў мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў, у сувязі са стратай доступу да чат-бота ў траўні 2024 года і адмовай лідараў дэмсілаў яго вярнуць, гаворыцца ў сумеснай заяве рухаў BYPOL і «Закон і правапарадак».

“Усе ўдзельнікі плана пераведзеныя ў рэзерв», — сказана ў дакуменце.

За розныя напрамкі рэзерву плана “Перамога” цяпер адказваюць Сяргей Макар, Станіслаў Лупаносаў і Аляксандр Азараў. Жадаючым выдаліцца з чат-бота плана “Перамога” прапануецца скарыстацца адпаведнай інструкцыяй “Кіберпартызан”.

Аўтары заявы таксама лічаць недапушчальным бестэрміновае падаўжэнне паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай, прапануюць абраць новага лідара дэмсіл на абмежаваны тэрмін з абавязковай справаздачнасцю і стварыць празрысты механізм кантролю.

На думку прадстаўнікоў рухаў, за час працы офіса Ціханоўскай улада беларускага дыктатара толькі ўмацавалася, выбары не адбыліся, палітвязні не вызваленыя, рэпрэсіі працягваюцца, а беларусы не атрымалі кампенсацый і гарантый.

Беларускае Радыё Рацыя