BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнігаўскай вобласці Украіны ўводзяць дадатковыя абмежаванні

694-ы дзень вайны. Рада абароны Чарнігаўскай вобласці ўхваліла рашэнне аб узмацненні захадаў бяспекі для мясцовых жыхароў у пяцікіламетровай зоне ад мяжы з Беларуссю і Расеяй.

Цяпер для знаходжання на памежнай тэрыторыі грамадзяне павінны будуць атрымаць дазвол. Каменданцкая гадзіна ў рэгіёне будзе дзейнічаць з поўначы да 4-й гадзіны раніцы. Гандлёвым сеткам забаронена прадаваць алкаголь з 22-й да 9-й гадзіны раніцы. 

Тым часам, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагадзіўся на ўзмацненне іміграцыйнай палітыкі, каб забяспечыць дапамогу Украіне. Раней у СМІ пісалі, што ўзмацненне жорсткасці пагранічных і міграцыйных мер на амерыкана-мексіканскай мяжы – адна з умоў рэспубліканцаў. Такім чынам, Байдэн ідзе на кампраміс з Кангрэсам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вячэрні Кіеў”