BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чэхіі дзейнічае ініцыятыва “Чэшскае сэрца для Беларусі”

Упершыню Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі прысудзіў ганаровае прызнанне некалькім грамадзянам Чэхіі “за надзвычайны ўнёсак у падтрымку вольнай Беларусі”. Урачыстасці праходзілі ў Празе, а сабраліся прадстаўнікі супольнасці, якія заангажаваныя ў беларускія справы.

Адзначыць актыўных ды наладзіць кантакты, так пра ініцыятыву кажа прадстаўніца дэмакратычных сілаў ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.

-Вырашылі, што  гэта трэба рабіць перадусім праз выказванне падзякі. Безумоўна, мы падчас сустрэч працоўных, пры вырашэнні пэўных пытанняў заўсёды дзякуем нашым чэшскім партнёрам, але яшчэ ніколі не адзанчалі гэта на роўні пачэснасці. У мяне ўзнікла ідэя прымеркаваць гэта да Міжнароднага дня ўдзячнасці і падкрэсліць менавіта чэшскі ўнёсак у барацьбу за свабоду і  дэмакратыю ў Беларусі.

Такі сімвал удзячнасці і супрацоўніцтва паміж чэшскай і беларускай дэмакратычнай супольнасцямі, так арганізатары трактуюць гэту ініцыятыву. Як кажа Крысціна Шыянок, яе плануюць працягваць у наступным годзе.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя