BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У цэнтры Варшавы беларусы нагадалі пра рэпрэсіі на радзіме

У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя беларусаў. Яна была прысвечана Ночы расстраляных у Менску паэтаў з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Выступоўцы ўспаміналі не толькі ахвяр 37-га, але і новых ахвяр старой сістэмы. Тая ж машына рэпрэсій, той жа страх перад свабодай слова.

Рэжым мяняецца, але метады застаюцца, – кажа арганізатар акцыі сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– Мы сабраліся, каб успомніць ахвяры тых даўніх гадоў, ахвяры апошніх году, таму што, як бы не было, а рэпрэсіі не спыняюцца.

Аляксандр Сахарук: Знішчалі камуністы нашу эліту, народ, які цяпер не ведае сваёй мовы, сваёй гісторыі. Ён нібыта павінен быў знікнуць. Гэтая ўлада імкнецца ўсё гэта дарабіць.

Генадзь Смірноў, былы палітвязень: Выйшлі за нашых рабят, якія сядзяць там. Мусім нагадваць, што людзі там сядзяць, што рэпрэсіі не спяняюцца.

Пачалася акцыя з хвіліны маўчання. Падчас ўспамінаў трагедыі беларускага народа чыталі вершы расстраляных паэтаў і свае, спявалі песні. Беларусы ў Варшаве паказалі, што яны памятаюць усё. І не дадуць забыць іншым.

Скончылася акцыя агульным здымкам.

Цалка матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя