BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Cойме Польшчы прайшлі дэбаты пра нацыянальную бяспеку

Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота PAP

План нацыянальнай абароны і стрымлівання “Шчыт Усход” мае на ўвазе размяшчэнне фартыфікацый на мяжы, а таксама вядзенне маніторынгу, разведкі і барацьбы з дронамі. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў КасінякКамыш, выступаючы сёння ў Сейме.

КасінякКамыш заявіў, што Польшча павінна выбудаваць магутную абарону на ўсходняй мяжы.

«Самае галоўнае – гэта новыя тэхналогіі, якія будуць выкарыстоўвацца для фартыфікацыі. Гэта будуць не проста жалезабетонныя вожыкі і загароды, не толькі збудаванні, якія выкарыстоўваюцца ў патрэбным месцы і часе. Гэта накіравана на наглядальную дзейнасць, поўны маніторынг, разведвальную дзейнасць і барацьбу з дронамі. Усе гэтыя найноўшыя сістэмы будуць размешчаны на 400 км нашай мяжы, асабліва з Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй», – растлумачыў міністр абароны Польшчы.

Аб плане “Шчыт Усход” (“Tarcza Wschód”) прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў 18 траўня. На праект плануецца выдаткаваць каля 2,5 млрд даляраў.

* * *

Польшча гатова павялічыць колькасць вайскоўцаў на польска-беларускай мяжы. Гэта звязана з ростам спроб нелегальнага перасячэння мяжы, заявіў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, выступаючы ў Сейме.

Паводле слоў Касіняка-Камыша, апошнім часам спробы незаконнага перасячэння граніцы значна пачасціліся і маюць арганізаваны характар.

“Вялікая частка выдадзеных віз, якія даюць магчымасць уезду ў Беларусь грамадзянам Самалі, Афганістана, Сірыі, Йемена і Ірана, з’яўляюцца расейскімі візамі. Групы гэтых людзей становяцца ўсё больш шматлікімі. Беларускія службы дапамагаюць у іх транспарціроўцы і, на нашу думку, таксама ў падрыхтоўцы да перасячэння польска-беларускай мяжы”, – адзначыў міністр.

З пачатку гэтага года па 19 траўня было зафіксавана 14 тысяч спроб нелегальна перайсці мяжу. Гэта на 46% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

* * *

Віцэ-прэм’ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш гаварыў у Сейме пра стан дзяржаўнай бяспекі. Пагроза для Польшчы – гэта дзеянні Расеі, агента, які распаўсюдзіўся не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе – сказаў ён.

Няма месца ні на літасць, ні на нейкія саступкі тым, хто абраў усходні шлях, – дадаў палітык. Сейм сабраўся ў сераду на двухдзённае пасяджэнне. На галерэі залы пасяджэнняў прысутнічаюць прэзідэнт Анджэй Дуда і вышэйшае камандаванне, у тым ліку начальнік Генштаба генерал Веслаў Кукула.

Як адзначыў міністр Касіняк-Камыш, “бяспека патрабуе адказнасці і ўзаемадзеяння ўсіх дзяржаўных органаў, урада і прэзідэнта, з удзелам парламента, з вялікім укладам і прыхільнасцю мясцовай улады і ўсіх нашых суайчыннікаў”.

* * *

У Сойме Польшчы пачаліся дэбаты на тэму нацыянальнай бяспекі Польшчы. Найбольш важную інфармацыю прадстаўляе віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш

“Пагрозы зыходзяць з усходу” — падкрэсліў міністр:

– Мы гатовыя павялічыць колькасць войскаў на польска-беларускай мяжы. Будзем ахоўваць польскую мяжу, памежныя войскі будзе падтрымліваць паліцыя. Службы будуць забяспечаныя яшчэ лепшым абсталяваннем. Будзе працягваецца мадэрнізацыя і паляпшэнне памежнай інфраструктуры.

Міністр Нацыянальнай абароны Польшчы выказаўся таксама пра апошнія акты сабатажу і дыверсій:

– Дзейнасць спецыяльных службаў накіраваныя на выяўленне пагрозаў, якія скіраваныя супраць польскай дзяржавы ды пагражае бяспецы грамадзян. Усе службы ў стане найвышэйшай гатоўнасці. Затрымліваюцца асобы падазраваныя ў сабатажы і дыверсіях, якія збіраліся падпальваць стратэгічныя аб’екты. Будзем будаваць мацнейшыя службы на ўсходняйй мяжы.

Выступленне міністра нацыянальнай бароны Польшчы на тэму нацыянальнай бяспекі і сітуацыі на беларуска-польскай мяжы прыслухоўваюцца прысутныя ў Сойме прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, дэпутаты, генералы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін NATO.

Раней у кабінеце маршалка Сойму адбыліся трохбаковыя перамовы. Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, маршалка польскага Сойму Шымона Галоўні і міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя