BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЦВК расказалі што павінны рабіць міжнародныя назіральнікі за выбарамі ў Беларусі

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што дзяржава ад пачатку незалежнасці Беларусі, насуперак спробам знешняга ўмяшаньня ў выбары, змагла забяспечыць «электаральны суверэнітэт».

Паводле Ігара Карпенкі, «Роля назіральніка вельмі простая: назіраць, глядзець, як працэдурна ўсё арганізавана. Назіральнік можа рабіць выснову, ці адпавядаў выбарчы працэс нацыянальнаму заканадаўству. Калі не адпавядаў, то чаму, якія, на ягоны погляд, былі парушэнні, на што варта звярнуць увагу. Назіральнік павінен паважаць суверэнітэт краіны», — працытавала Ігара Карпенку выданне.

З 2001 году вынікі выбараў у Беларусі не прызнае міжнародная супольнасць і незалежныя назіральнікі.