BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЦВК заявілі пра магчымыя даты выбараў

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю Tochka.by сказаў, што цяпер разглядаюцца некалькі магчымых дат для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе.

Фота: ghu.by

«Ёсць чатыры прыкладныя даты правядзення выбараў, уключаючы крайнюю — 20 ліпеня 2025 года», — заявіў Карпенка. Астатнія ж тры даты называць не стаў. Таксама ён адмовіўся сказаць, якую дату ён сам бы лічыў аптымальнай.

Нагадаем, паводле звестак аб’яднання былых сілавікоў «Белпол», дзень галасавання можа быць прызначаны на 23 лютага 2025 году.