BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Даніі ў раёне порта выявілі 20 неапазнаных беспілотнікаў


Дацкая паліцыя паінфармавала сёння, што расследуе паведамленне аб прыкладна 20 дронах, заўважаных над портам Кёге, які размешчаны на паўднёвы захад ад Капенгагена, піша Associated Press.

Беспілотнік

Рэгіянальная паліцыя паведаміла, што калі яе супрацоўнікі прыбылі на месца ў пятніцу ўвечары, яны змаглі ўбачыць чатыры вялікія дроны.

Відавочца распавёў паліцыянтам, што бачыў каля 20 дронаў, якія на высокай хуткасці схаваліся ў бухце Кёге.

У ведамстве заявілі, што спрабуюць устанавіць агульную колькасць дронаў і іх уладальнікаў, бо на момант іх з’яўлення дазвол на палёты БПЛА ў гэтым раёне не выдаваўся.

“Акрамя таго, паліцыя расследуе іншыя выпадкі з’яўлення дронаў на фоне асцярог, звязаных з гібрыднымі нападамі, як мяркуецца арганізаванымі Расеяй, якія былі выяўленыя ў некаторых краінах Еўропы, а таксама ў сувязі з поўнамаштабнай вайной Масквы супраць Украіны», — адзначае AP.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае