BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Дняпры 14 чалавек пацярпелі ў выніку атакі дрона

Ва Украіне ў горадзе  Днепр 14 чалавек пацярпелі ў выніку атакі дрона, — паведамляе абласная ваенная адміністрацыя.

Днепр. Фота телеграм-канал Гайваненко
Днепр. Фота телеграм-канал Гайваненко

Сярод пацярпелых — 11-гадовая дзяўчынка.

Загарэліся балконы дзевяціпавярхоўкі і прыбудова да прыватнага дома. Таксама пашкоджаны шэсць аўтамабіляў.

Так званы «Мірны план» распрацоўвалі толькі спецпасланнік ЗША  Уіткоф і перамоўшчык Пуціна Дзмітрыеў, а адміністрацыя прэзідэнта Злучаных Штатаў да апошняга не ведала ягоных дэталяў, — паведамляе Bloomberg. Пры гэтым Уіткоў парушыў дыпламатычны пратакол, скарыстаўшыся перакладчыкам, якога для перамоваў прадаставіў расейская бок.

 План з 28 пунктаў працягваюць дапрацоўваць, але «аснова пагаднення ўжо сфармаваная», заявіў

Спецпасланнік ЗША па Украіне  Кіт Кэлаг.

У плане будуць таксама гарантыі бяспекі, галоўным гарантам якіх павінны стаць ЗША, каб пазбегнуць памылак Будапешцкага мемарандуму і Менскіх пагадненняў. Кэлаг падкрэсліў, што ўкраінцы давяраюць амерыканцам, і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, магчыма, зможа прыехаць у ЗША для падтрымкі рэалізацыі плана.

Беларускае Радыё Рацыя